Стихотворение от оффлайнового френда...
Jul. 4th, 2017 10:17 pm![[personal profile]](https://www.dreamwidth.org/img/silk/identity/user.png)
... А потым пачнуцца войны
паміж прыхільнікамі "Суседзяў" і "Еўравопта"
Вернікі варагуючых гандлёвых сетак
будуць вынішчаць адзін адно, выпальваць напалмам
Бо за гэта, зрэшты, будуць налічвацца
чарговыя зніжкі і бонусы
І толькі невялікая група выгнанацаў
Ты і я, бро, будуць адціснутыя
на ўскраіны кантралюемай тэрыторыі
Будуць здабываць сабе хлеб
у апошніх фарпостах крокавай даступнасці
Зрэшты, і тыя, з цягам часу, здадуць пазіцыі
і трапяць ў адную з пануючых сетак
Разрозненыя рэшткі "беспрыхільных" -
так яны будуць нас называць,
кампраметуючы гэтым нашую святую абыякавасць -
будуць вымушаныя туліцца па дзедаўскіх дачах
бавячыся раз-пораз закідваннем гнілякамі
караванаў фураў
што з матэматычнай дакладнасцю ледзяным ланцугом
будуць курсіраваць уздоўж лініі фронту
на гэтай лініі калісьці знойдуць і нас:
патруль пхне целы нагой
пераканаецца ў нашай небаяздольнасці
у якой і пры жыцці можна было не пераконвацца
следчая камісія так і не зможа ідэнтыфікаваць
нашую маркетаналежнасць
бо ў кішэнях не будзе знойдзена
аніводнай
дысконтнай
карткі
Отсюда